Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Дранчук


Валеры Дранчук – публіцыст, актывіст экалягічнага руху, бацька аднаго з арыштаваных членаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Цімафея Дранчука.

Валер Дранчук нарадзіўся ў 1951 годзе на стаўпецка-нясвіжскім памежжы , на хутары Гавязна. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

"Наш дыялёг для мяне вельмі важны і неабходны, -- сказаў ён у інтэрвію Свабодзе. -- Пытаньні, зьвязаныя з аховай навакольнага асяродзьдзя, захаваньнем айчыннага краявіду, эталоннай спадчыны, мусяць ня толькі турбаваць нас, але і кансалідаваць для супраціву. Чарговы і вельмі сур'ёзны выклік -- будаўніцтва ў Беларусі АЭС.

Апошнім часам я прыдбаў таксама досьвед чалавека, які ўвайшоў у тапанімічную праблему, адстойваючы гістарычную назву роднага мястэчка.

Нарэшце, пытаньні, якія непасрэдна закранулі маю сям’ю. Зьявіўся ўнук Платон, якога дагэтуль ня бачыў ягоны бацька, мой сын Цімафей. Тым часам, унуку пайшоў 4-ты месяц, і 5-ты месяц, як Цімох знаходзіцца за кратамі.

Я хацеў бы, каб нашая гаворка магла зблізіць людзей, кансалідаваць на абарону каштоўнасьцяў Беларусі”.
XS
SM
MD
LG