Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вітаўт Мартыненка


Музычны крытык, журналіст.

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Менску. Па матчынай лініі паходзіць са шляхецкага роду Галімскіх. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у моладзевым друку, вёў музычны "хіт-парад" на радыё Свабода, аўтар шматлікіх публікацыяў ня толькі пра музыку, але і падарожных нататак па Італіі, Нямеччыные, Канады, Швэцыі і інш.

У 1989г. у ЗША выйшла кніжка Вітаўта Мартыненкі і журналіста Анатоля Мяльгуя "Праз рок-прызму", дзе былі сабраныя артыкулы на тэму нацыянальнай рок-музыкі ў розных краінах. У 2002 г. В.Мартыненка падрыхтаваў да друку зроблены кс.Татарыновічам (заснавальнікам беларускай службы радыё Ватыкан) пераклад на беларускую мову рамана Сенкевіча "Quo Vadis?"; асобным выданьнем выйшла ягоная прадмова да кнігі.

Многія гурты выконваюць песьні на ягоныя вершы – "PLAN", "Тэзаўрус", "Дэд марш" ды інш. Днямі выйшаў зборнік музычных рэцэнзій “222 альбомы беларускага року й ня толькі” Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя.

Мае дачку Альдону 14 гадоў.

Вітаўт Мартыненка: «Я ўпэўнены: народ, які ня будзе мець сваёй мас-культуры на нацыянальнай мове – ня будзе мець ніякай культуры. Тым сябрам, якія са мной спрачаюцца, лічачы, што важней сур'ёзная культура, я адказваю: "Вы слухаеце Чайкоўскага, а ня ведаеце Забэйду-Суміцкага, таму што слухаеце штодзень па радыё чужую музыку!..»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG