Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Старыкевіч


Аляксандар Старыкевіч нарадзіўся ў 1972 годзе. У пачатку 1990-х гадоў ягоныя артыкулы пра карупцыю ў атачэньні прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча ў газэце “Свабода”, якую рэдагаваў Ігар Гермянчук, выклікалі дэбаты ў Вярхоўным Савеце; некаторыя публікацыі былі нагодай стварэньня адмысловых парлямэнцкіх камісіяў. Ляўрэат шэрагу міжнародных узнагарод за журналісцкую дзейнасьць.

Аляксандар Старыкевіч працаваў уласным карэспандэнтам газэты “Известия” ў Беларусі, галоўным рэдактарам газэт “Беларускі час” і “Салідарнасьць”, а цяпер займаецца новым Інтэрнэт-праектам (www.gazetaby.com).

Таксама Аляксандар вядомы і як грамадзкі дзеяч. У 2000 годзе ён быў кіраўніком рабочай групы Ўсебеларускага Зьезду, на якім быў прыняты Акт Незалежнасьці Беларусі.

Артыкул Старыкевіча “Як Саўмін упарадкаваў тэрарызм” стаў галоўным хітом мінулага тыдня ў Байнэце.

У інтэрвію “Свабодзе” Аляксандар сказаў:

“У “Салідарнасьці”, канешне, ёсьць і навіны, і аналітыка, і шмат чаго яшчэ. Але перадусім мы хацелі б сваёй Інтэрнэт-газэтай дадаць чытачам добрага настрою, якога ніколі не бывае зашмат. Таму “Салідарнасьць” нават пра сур’ёзныя падзеі часьцяком распавядае з гумарам. І калі падчас наведваньня нашага сайту вы хоць пару разоў усьміхнуліся, лічу, што мы працуем не дарма”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG