Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Каліта


"22 гады. Юрыст. Зараз працягваю адукацыю завочна. У 1999 годзе паступіў у Магілёўскі палітэхнічны тэхнікум, адкуль разам зь сябрам, асуджаным за абразу гонару Лукашэнкі, быў адлічаны пасьля выбараў 2001 году.

Відаць, пасьля гэтага адлічэньня простая апазыцыйная дзейнасьць перарасла для мяне ў прынцыповае змаганьне супраць лукашэнкаўскай улады на грунце беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў, палягаючых у прынцыпах дзейнасьці маёй партыі – Партыі БНФ", – сказаў у інтэрвію "Свабодзе" Алесь Каліта.

"Люблю слухаць розную музыку акрамя расейскай папсы, 1 красавіка 2005 года адсьвяткаваў год без нікатыну. Захапляюся рыбалкай і люблю хадзіць у лазьню. Найбольшыя ўражаньні пакінуў пляц Каліноўскага 2006 году.

Хачу бачыць Беларусь вольнай. Не хачу, каб у нашай краіне былі палітычныя вязьні. Імкнуся да таго, каб увесну 2007 году паўсталі Беларускія плошчы ў Берасьці, Гародні, Магілеве, Віцебску, Гомлі, Воршы, Бабруйску, Клецку і завяршылі перамогай плошчы ў Менску, рэальна разумеючы, што шлях да свабоды ляжыць толькі праз вуліцы і плошчы нашых славутых гарадоў ды мястэчак. Ведаю і рэальна ўяўляю, што ўлады ў каторы раз могуць пайсьці на свае антыразумныя ды подлыя крокі, але я ВЕРУ што беларуская моладзь, моладзь ФРОНТУ, каторая заўжды была на першай лініі супраціву, пераламае рэжым ды прымусіць яго сысьці”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG