Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Процька


Тацяна Процька cкончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1974), кандыдат філязофскіх навук, тэма дысэртацыі – “Зьмена структуры фізычных ведаў ў працэсе іх разьвіцьця”. Дасьледчык камуністычных рэпрэсій у Беларусі. Аўтар шэрагу кніг, у тым ліку – “Вынішчэньне сялянства. Вёска Усходняй Беларусі пад цяжарам бальшавіцкіх рэпрэсіяў 30-х гадоў" (1998), “Усталяваньне савецкай таталітарнай сыстэмы ў Беларусі. 1917-1941” (2002 г).

З 1995 г. – старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту. Ляўрэат прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Ф. Багушэвіча.

У чэрвені міністэрства юстыцыі падало хадайніцтва аб прыпыненьні дзейнасьці БХК на той падставе, што Хэльсынскі камітэт не выплаціў 160 мільёнаў штрафаў і падаткаў з замежнай грашовай дапамогі. Праваабаронцы спрабавалі аспрэчыць, што яны мусяць выплаціць падаткі паводле праграмы ТАСІS. Галоўным аргумэнтам у спрэчцы было ранейшае абяцаньне ўраду не абкладаць падаткамі гэтую дапамогу Эўразьвязу грамадзкім арганізацыям. Днямі Вярхоўны Суд аднавіў разгляд пазову Мін’юсту аб прыпыненьні дзейнасьці арганізацыі.

Напярэдадні онлайн-канфэрэнцыі Тацьцяна Процька сказала:

“Праваабаронцы, якія аб’ядналіся ў Хэльсынскія камітэты ва ўсім сьвеце, маюць адну місію –інфармаваць сьвет пра тое, як іх дзяржавы выконваюць свае абавязаньні ў галіне правоў чалавека. нормы правоў чалавека. І Беларускі Хэльсынскі камітэт такую місію выконвае. Мы прадстаўленыя праз Фэдэрацыю ў такіх установах, як установы ААН, установы АБСЭ і Рады Эўропы. Мы прадстаўляем туды свае маніторынгі, мы інфармуем пра тое, што адбываецца ў Беларусі і як гэта адпавядае абавязаньням Беларусі. Выглядае, гэта не падабаецца ўладам. Але ж выкананьне міжнародных абавязаньняў у галіне правоў чалавека менавіта ад уладаў і залежыць, а мы толькі адлюстроўваем тое, што адбываецца ў краіне”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG