Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Булгакаў


Валер Булгакаў – галоўны рэдактар часопісу "ARCHE" (http://arche.bymedia.net). Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Менску, скончыў філялягічны факультэт і асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Інстытуту філязофіі ў Кіеве пры Нацыянальнай акадэміі навук. Зь 1996 па 1998 год зьяўляўся намесьнікам галоўнага рэдактару часопісу "Фрагмэнты". З 1998 году – галоўны рэдактар "ARCHE". Стала публікуецца ў газэце "Наша Ніва". Валодае беларускай, польскай, расейскай, нямецкай, ангельскай, украінскай і чэскай мовамі. Пераклаў на беларускую мову каля 100 публікацыяў па філязофіі. Дасьледчыцкія інтарэсы: гісторыя нацыяналізму ў Эўропе 19-га стагодзьдзя.

18 верасьня загадам міністра інфармацыі выхад часопісу "ARCHE" быў прыпынены на тры месяцы на той падставе, што рэдакцыя нібыта зьмяніла тэматыку часопісу на грамадзка-палітычную і не паведаміла своечасова ў міністэрства. Рэдакцыя зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем адмяніць загад, аднак судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду спадар Мікалай Мадудзін не задаволіў патрабаваньне рэдакцыі.

У апошнія дні Валер Булгакаў браў удзел у арганізацыі міжнароднай канфэрэнцыі ў Варшаве, прысьвечанай узаемаадносінам Беларусі і Расеі.

Задавайце пытаньні
XS
SM
MD
LG