Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец


Сяргей Скрабец нарадзіўся ў 1963 годзе, быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня, узначальваў апазыцыйную дэпутацкую групу "Рэспубліка". 25 чэрвеня 2003 года выступіў на жалобнай паніхідзе ў Доме літаратара падчас разьвітаньня з Васілём Быкавым. Летам 2004 года тры дэпутаты з гэтай групы (Парфяновіч, Скрабец і Фралоў) правялі галадоўку супраць адмовы кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў вынесьці на разгляд у Авальную залу падрыхтаваныя імі папраўкі ў выбарчае заканадаўства, накіраваныя на яго дэмакратызацыю. Пасьля затрыманьня ў маі 2005 году Скрабца зьвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў і асудзілі на два з паловай гады. Незалежныя аналітыкі назвалі той прысуд палітычна матываваным. Неўзабаве рашэньнем пракуратуры Сяргея Скрабца амніставалі на год і вызвалілі. У калёніі “Віцьба-3” ён трымаў галадоўку разам з Аляксандрам Казуліным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG