Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сераду 27 траўня а 13-ай гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з лідэрам Партыі камуністаў Беларускай Сяргеем Калякіным.

На нядаўнім зьезьдзе ПКБ дэлегаты, сярод іншага, прынялі рашэньне аб перайменаваньні партыі. Камэнтуючы вынікі зьезду, Сяргей Калякін у інтэрвію Радыё Свабода сказаў:

“Падчас абмеркаваньня мы прыйшлі да высновы, каб добра адказваць на выклікі, якія існуюць, партыі трэба правесьці глыбокую рэформу формаў і мэтадаў дзейнасьці. А таксама зьмяніць назву партыі. Гэта будзе сучасная марксісцкая партыя. Мы не праводзім зьменаў каштоўнасьцяў і зьмену мэтаў, якія ставіць партыя. Праграма партыі застаецца якой і была. Я мяркую так, мы не адмовімся ад чырвонага сьцягу, ён застанецца”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG