Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 студзеня былы старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта дэмабілізаваўся з войска, куды ён трапіў 23 ліпеня 2008 году.

У войску 24-гадовы Алесь быў самы старэйшы з усіх салдат. Спачатку ён трапіў у 15-ю брыгаду войскаў супрацьпаветранай абароны, што ў Фаніпалі.

Нарадзіўся Алесь Каліта 1 траўня 1984 году ў вёсцы Кулікоўка Слаўгарадзкага раёну. У пачатковую школу пайшоў у вёсцы Мачаўка Бярэзінскага раёну. Потым ягоныя бацькі пераехалі ў вёску Пашкава пад Магілёвам. Там Алесь скончыў 9-годку і паступіў у Магілёўскі політэхнічны тэхнікум. Быў адлічаны з трэцяга курсу. Алесь паведаміў “Свабодзе”, што прычынай стала актыўная палітычная дзейнасьць. Ён казаў, што быў сябрам руху “Зубр”.

Алесь прыехаў у Менск і працягнуў навучаньне ў менскім Тэхнікуме бізнэсу і права. Атрымаў дыплём па спэцыяльнасьці “правазнаўства”.

Стаў сябрам партыі БНФ. Працаваў падчас выбарчай кампаніі ў камандзе Вінцука Вячоркі. Быў старшынёй моладзі БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG