Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Булгакаў


Валер Булгакаў
Валер Булгакаў

23 студзеня ў 13 гадзін па менскім часе адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з палітолягам, галоўным рэдактарам часопісу АРХЭ Валерам Булгакавым.

Валер Булгакаў – галоўны рэдактар часопісу ARCHE.

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Менску, скончыў філялягічны факультэт і асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Інстытуту філязофіі ў Кіеве пры Нацыянальнай акадэміі навук. Зь 1996 па 1998 год зьяўляўся адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактару часопісу "Фрагмэнты". З 1998 году – галоўны рэдактар "ARCHE". Нейкі час працаваў карэктарам часопісу “Студэнцкая думка”. Валодае беларускай, польскай, расейскай, нямецкай, ангельскай, украінскай і чэскай мовамі. Аўтар кнгі “Гісторыя беларускага нацыяналізму” (2006). Рэдактар і ўкладальнік каля 20 выданьняў, у тым ліку збору мовазнаўчых твораў Яна Станкевіча “Язык і языкаведа” (2007) і “Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў” Андрэя Катлярчука (другое выданьне, 2007). Дасьледчыцкія інтарэсы: гісторыя нацыяналізму ў Эўропе 19-га стагодзьдзя. У 2006-2007 г. стыпэндыят Вышэйшай школы гандлю і права імя Р. Лазарскага ў Варшаве. Разам з аднадумцамі рыхтуе поўны збор твораў пісьменьніка і літаратуразнаўцы Адама Бабарыкі, загіблага ў сталінскіх лягерах.

XS
SM
MD
LG