Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Маракоў


У сераду 31 кастрычніка а 13 гадзіне паводле менскага часу на вэб-сайце Свабоды пачынаецца онлайн-канфэрэнцыя з пісьменьнікам і гісторыкам Леанідам Мараковым.

Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Аўтар даведнікаў “Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст”, “Вынішчэнне”. Аўтар кніг прозы: “Непамяркоўныя I”, “Непамяркоўныя II”, “Непамяркоўныя. Трэцяя спроба”, “Трое”, “100 мініяцюр”. Выдаў тры тамы складзенага ім энцыклапедычнага даведніку “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991”. Аўтар біяграфіяў некалькіх тысяч літаратараў, навукоўцаў, грамадзкіх дзеячоў Беларусі.

Ляўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭЦ-цэнтру імя Францішка Багушэвіча (2006).

Днямі ў сядзібе артыі БНФ адбылася прэзэнтацыя ягонай новай кнігі “Ахвяры і каты”, дзе акрамя імёнаў загіблых называюцца прозьвішчы тых, хто непасрэдна зьнішчаў абвінавачаных у антысаветызьме ды нацыяналізьме.
XS
SM
MD
LG