Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Нямцоў


5 сьнежня на вэб-сайце Свабоды адбудзецца інтэрнэт-канфэрэнцыя з лідэрам расейскай партыі “Саюз правых сілаў” Барысам Нямцовым. Паводле заявы кіаўніцтва партыі, Нямцоў будзе вылучаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Пытаньні да Барыса Нямцова можна даслаць да 13 гадзін 5 сьнежня паводле менскага часу.

Барыс Нямцоў нарадзіўся 9 кастрычніка 1959 г. Па адукацыі радыёфізік, кандыдат навук. У палітыцы з 1990 году – быў абраны нароным дэпутатам РСФСР, быў губэрнатарам Ніжэгародскай вобласьці, міністрам паліва і энэргетыкі, віцэ-прэмьерам Расеі. Разглядаўся ў якасьці аднаго з пераемнікаў Б. Ельцына на пасадзе прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Быў лідэрам расейскага Саюзу правых сілаў, дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. У 2004 годзе разам з віцэ-спікерам Дзярждумы Расеі Ірынай Хакамадай быў дэпартаваны з Беларусі. Сузаснавальнік Камітэту “2008: свабодны выбар”.
XS
SM
MD
LG