Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Міхайлаў


Акадэмік Анатоль Міхайлаў — рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які быў зачынены беларускімі ўладамі — ласкава адказаў на пытаньні слухачоў Радыё Свабода і наведнікаў сайту.

Міхайлаў Анатоль Арсеньевіч (нар. 27.05.1939, г.п. Заметычна Пензенскай вобл., Расея), беларускі філёзаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991, член-карэспандэнт з 1989). Доктар філязофскіх навук (1986), прафэсар (1988). Член Эўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў (1993). Скончыў БДУ (1961). У 1966-74 і з 1980 у БДУ (з 1987 загадчык кафэдры). У 1974-80 гадох у Цэнтры сацыяльнага разьвіцьця й гуманітарных справаў (Нью-Ёрк - Вена). З 1992 году рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Навуковыя працы па гісторыі філязофіі, сучаснай заходняй філязофіі й мэтадалёгіі гуманітарных ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэньні ў філязофіі 20 стагодзьдзя ў сувязі з узьнікненьнем і разьвіцьцём філязофіі жыцьця, фэнамэналёгіі, экзыстэнцыялізму, фундамэнтальнай анталёгіі й гермэнэўтыкі. - паводле "Беларускай энцыклапедыі", Менск, 2000

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG