Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Асьвячоным Архірэйскім саборы Расейскай Праваслаўнай царквы, які пачаў працу 2 лютага ў Маскве, прыняты дакумэнт, які істотна абмяжоўвае магчымасьці выкарыстаньня аўтарытэту Царквы ў палітычных мэтах.

Дакумэнт мае назву: "Практыка заяваў і дзеяньняў герархаў, духавенства, манаства і сьвецкіх людзей падчас перадвыбарчых кампаніяў. Праблема вылучэньня духавенствам сваіх кандыдатур на выбарах".

У дакумэнце гаворыцца, што "сьвятары і манаства не маюць права заяўляць аб падтрымцы ўсёй царкоўнай паўнатой якога-небудзь дзяржаўнага ладу, якой-небудзь палітычнай дактрыны, якой-небудзь партыі альбо палітычнага лідэра". Акрамя таго, вызначана, што "недапушчальна выкладаць асабістыя палітычныя погляды з царкоўнага амбона, а таксама прадстаўляць для палітычных мерапрыемстваў царкоўныя памяшканьня".

Як вызначыў Архірэйскі сабор, "у кантэксьце выбарчай кампаніі дарэчы заклікаць грамадзян да асэнсаванага ўдзелу ў галасаваньні, а палітыкаў – да правядзеньня сумленных выбараў, да зьніжэньня напалу палітычных жарсьцяў, да клопату пра мір, салідарнасьць і згоду ў грамадзтве".

Архірэйскі сабор РПЦ праводзіцца не радзей як раз на 5 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG