Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан: кіроўца забіў міністра


У Паўднёвым Судане ў выніку сваркі са сваім кіроўцам загінуў міністар у справах супрацоўніцтва і мясцовага разьвіцьця Джымі Лэмі Міла.

Пра гэта сёньня паведамілі паўднёвасуданскія ўлады. Паводле іх зьвестак, забойца застрэліўся адразу пасьля злачынства.

Сьледзтва мяркуе, што канфлікт меў асабістыя матывы і ня бачыць у справе палітычнай лініі, перадае агенцтва Associated Press.

Нядаўна ў Паўднёвым Судане прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці, на якім амаль усё насельніцтва выказалася за адзьдзяленьне ад паўночнай часткі краіны.
XS
SM
MD
LG