Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: пратэстоўцы заблякавалі парлямэнт


Антыўрадавыя пратэстоўцы ў Эгіпце працягваюць займаць цэнтральную плошчу сталіцы краіны. Сёньня мітынгоўцы заблякавалі ўваход у парлямэнт.

Паведамляецца, што салдаты, узмоцненыя бронетэхнікай ахоўваюць будынак, але мітынг праходзіць спакойна.

Эгіпэцкі парлямэнт дамінуе кіроўная Нацыянальна-дэмакратычная партыя.

Напярэдадні ў Каіры адбылася найбольш шматлюдная акцыя апазыцыі ад пачатку пратэстаў 25 студзеня.
XS
SM
MD
LG