Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: брытанскі непажаданы журналіст можа вярнуцца


Пасольства Расеі ў Вялікай Брытаніі гатовае выдаць візу журналісту брытанскай газэты Guardian Люку Гардынгу, калі ён урэгулюе ўсе тэхнічныя пытаньні, – заявіў сёньня ў Маскве афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандар Лукашэвіч.

У суботу журналісту было адмоўлена ва ўезьдзе ў Расею. Паведамлялася, што Гардынг парушыў правілы акрэдытацыі журналістаў, у прыватнасьці, без папярэдняга дазволу наведваў зону антытэрарыстычнай апэрацыі.

Газэта Guardian сьцьвярджае, што расейскія ўлады спрабавалі выслаць з краіны яе супрацоўніка яшчэ ў лістападзе летась. У выданьні ўвязваюць высылку Гардынга зь яго працай над публікацыяй матэрыялаў WikiLeaks у Расеі.
XS
SM
MD
LG