Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць чвэрці затрыманых ужываліся гвалт і зьдзекі


Супраць чвэрці затрыманых ужываўся гвалт
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:43 0:00
Наўпроставы лінк
«Гвалт ужываўся адносна кожнага чацьвёртага затрыманага і суправаджаўся зьдзекамі і зьнявагай. Пры гэтым асноўная частка затрыманых не аказвалі ніякага супраціву. Прадстаўнікі улады ў кожным шостым выпадку затрыманьняў не мелі знакаў адрозьненьня і нават хавалі свае твары пад маскамі».

Пра гэта пішуць праваабаронцы зь Міжнароднай назіральніцкай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека, якія разам з беларускім Цэнтрам прававой трансфармацыі апрацавалі і дасьледавалі 205 анкет затрыманых падчас акцыі 19 сьнежня ў Менску.

Усяго тады было затрымана і асуджана больш за 700 чалавек. 9 лютага ў праваабарончым цэнтры «Вясна» адбылася прэзэнтацыя справаздачы праваабаронцаў на падставе сабраных анкет.

«У Беларусі адбываліся масавыя парушэньні правоў грамадзянаў пры затрыманьнях, да людзей не проста ўжывалі гвалт, над імі мэтанакіравана зьдзекаваліся. Потым зьдзек працягваўся ў судах — паводле нашых дасьледаваньняў, ніводнага не судзілі без нейкіх парушэньняў. Адбыцьцё пакараньня таксама суправаджалася масавымі парушэньнямі правоў людзей», — паведаміў вядомы расейскі экспэрт Ігар Сажын.

Беларуская праваабаронца Алена Танкачова мяркуе, што масавыя акцыі пратэсту ў Беларусі не апошнія і кажа пра неабходнасьць прававым шляхам прадухіляць парушэньні правоў людзей, якія дапускае міліцыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG