Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Малочная вайна" па-пружанску


На малочным камбінаце ў райцэнтры Пружаны на Берасьцейшчыне доўжыцца канфлікт вакол вытворчага цэха, перададзенага раней расейскай кампаніі "Данон-Юмілк". Працай гэтага інвэстара незадаволены працаўнікі прадпрымства і мясцовыя спажыўцы.

Завод не вырабляе цяпер, як раней, сыры, вяршкі ды іншую прадукцыю, а толькі купляе малако, разьлівае яго ў тару і накіроўвае ў Расею. Яшчэ 3-га лютага гэта праблемная сытуацыя была абмеркавана на спэцыяльнай нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Што зьмянілася за мінулы тыдзень?

Галоўная падзея на камбінат вернуты яго былы дырэктар Уладзімер Мікіціч. Ён гаворыць, што зьмены з прыходам расейскага інвэстара істотна закранулі працу прадпрыемства:

"Значная колькасьць абсталяваньня з цэхаў было прыбрана, тут паставілі лінію па разьліву малака ў тэтрапакаўскія пакеты. Але ж гэта не пераапрацоўка. Усё астатняе абсталяваньне было перанесена на склад, можна сказаць".

Па словах дырэктара, цяпер на камбінаце два прадпрыемствы – беларускае і расейскае існуюць у вострай канкурэнцыі за малако, якога ў раёне не хапае:

"Магунасьці "Юнімілка" дазваляюць апрацоўваць каля 400 тон малака штодзень, а ў нас каля 240. Але раён можа даць толькі каля 250 тон. Таму існуе неабходнасьць адбіраць сыравіну зь іншых камбінатаў. Але рэальна штодзень ад нашай сыравіннай зоны з раёну штодзень паступае толькі 100 тон нам і 120-130 тон паступае "Юнімілку".

Эканаміст з Пружан Мікалай кажа, што рэальнай неабходнасьці ў тым, каб запрашаць інвэстара ў Пружаны, не было. Пружанскі малочны камбінат і так быў прыбытковым прадпрыемствам. Інфармацыю пра тое, што вінавата ў гэтай сітуацыі кіраўніцтва раёну, эканаміст абвяргае. Запрашалі "Данон-Юнімілк" зусім не мясцовыя ўлады:
Нацбанк напіхаў сюды гэтых інвэстараў, а адказвае за гэта старшыня Пружанскага райвыканкаму ...

"Але цяпер населі ўсе менавіта на старшыню райвыканкаму. Тым ня менш, мяркую, што Лукашэнка сам пабачыў, што прыняў непапулярную меру з гэтым інвэстарам. Таму дзеля падняцьця свайго аўтарытэту накінуўся на "Юнімілк", робячы выгляд, што ратуе сытуацыю. Але ж менавіта Нацбанк напіхаў сюды гэтых інвэстараў, а адказвае за гэта старшыня Пружанскага райвыканкаму".

Тым ня менш, многія жыхары Пружан лічаць, што крокі дзейнай улады накіраваны на абарону і насельніцтва, і рынку ад недобрасумленнага інвэстара. Гаворыць Ганна Дзянісаўна, жыхарка Пружан:
Калі пачаліся праверкі, старшыня райвыканкаму зьлёг у шпіталь ...

"Менавіта дырэктар малочнага камбінату выступаў за тое, каб ня быў прададзены камбінат расейцам. Юркевіч, старшыня райвыканкаму, звольніў яго з пасады за гэта. Але ж людзі падняліся і паскардзіліся на дзеяньні і заводу, і ўладаў. Цяпер жа, калі пачаліся праверкі, старшыня райвыканкаму зьлёг у шпіталь".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG