Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Змрок ці сьвітанак у Беларусі?


Мічэл Орэнстайн
Мічэл Орэнстайн
Мічэл Орэнстайн, амэрыканскі дасьледчык з унівэрсытэту Джона Гопкінса, нядаўна наведаў Беларусь. У сваім артыкуле на аналітычныйм сайце Project Syndicate ён аналізуе сытуацыю ў краіне і дае прапановы, якой павінна быць палітыка Захаду адносна Беларусі.

У той час, як дэмакратычныя пратэсты набіраюць моц у арабскім сьвеце, у Беларусі змрочнай квазісавецкай крэпасьці Эўропы, падзеі разьвіваюцца да горшага. Прэзыдэнт Лукашэнка жорстка здушыў дэманстрацыі, якія адбыліся пасьля выбараў, і пасадзіў у турму 7 з 9 кандыдатаў у прэзыдэнты, якія выступалі супраць яго.

Заходнія ўрады, у прыватнасьці краін ЭЗ, павінны глядзець на гэта як на паваротны момант кіраваньня Лукашэнкі, калі рэжым ня можа больш прэтэндаваць на народную падтрымку і вымушаны знаходзіць выхад з правалу сваёй дапатопнай сацыяльна-эканамічнай мадэлі.

Рэжым Лукашэнкі трымаецца на трох апірышчах: сацыяльным кантракце, які абяцае нацыянальную незалежнасьць і гарантаваны нізкі узровень даходу ў абмен на маўклівую згоду на дыктатарскае кіраваньне, прапагандысцкай машыне, што ўзмацняе каштоўнасьць і неабходнасьць гэтай зьдзелкі, а таксама магутным апараце бясьпекі для гарантаваньня гэтай зьдзелкі.

На працягу многіх гадоў пасьля абраньня Лукашэнкі ў 1994 годзе большасьць беларусаў цярпелі рэжым, таму што верылі, што ён абараняе іх ад найгоршых эксцэсаў расейскага “дзікага капіталізму”: карумпаванай прыватызацыі, беспрацоўя і панаваньня мафіі. Але зь цягам часу, калі беларусы сталі больш падарожнічаць на Захад, вера ў Лукашэнку захісталася.

Заработная плата значна ніжэйшая, паказваюць афіцыйныя лічбы -- магчыма, каля 200-300 даляраў на месяц. Афіцыйна ўзровень беспрацоўя складае 0,7 %, але гэтая лічба адлюстроўвае ў асноўным тых, хто зарэгістраваны ў бюро па працаўладкаваньні і ўладкоўваецца на грамадзкіх працах за 10-15 даляраў у месяц. Цэны высокія з-за гандлёвых абмежаваньняў і дзяржаўнай падтрымкі неэфэктыўных дзяржаўных прадпрыемстваў. У краіне велізарныя бюджэтныя выдаткі -- дзьве траціны эканомікі знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасьці. Эканамічны рост, напампаваны напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, склаў летась афіцыйна 7,6 % ў 2010 годзе, але тэмп росту запаволіўся.

Незалежна ад сваіх мінулых посьпехаў у падтрыманьні асноўных жыцьцёвых стандартаў сёньня становіцца відавочным, што Беларусь ня можа адпавядаць дынамізму яе суседзяў. Хаця многія пэнсіянэры і некаторыя работнікі застаюцца задаволеныя жыцьцём пад Лукашэнкам, маладыя людзі і тыя, хто мае вышэйшую адукацыю, прагаласавалі ў сьнежні супраць яго. Досьвед паказвае, што ён атрымаў менш за 50 % галасоў.

Відавочна, што гэта ўзрушыла чульлівае эга прэзыдэнта. Сярод хвалі рэпрэсій і росту заходніх пратэстаў, Лукашэнка паабяцаў у сваёй інаўгурацыйнай прамове, што ён не пацерпіць пагрозы "стабільнасьці".

Разам з тым, аднак, Лукашэнка ня дурань. Ён ня можа дазволіць сабе ігнараваць тое, што апошнія выбары выявілі ўсю глыбіню непапулярнасьці яго рэжыму. Ён стаіць перад пагрозай поўнай страты легітымнасьці рэжыму, і тады рэпрэсій будзе недастаткова. Ён павінен заключыць новую зьдзелку зь беларусамі, і ён ведае якую: эканамічная мадэрнізацыя разам з палітычнай “стабільнасьцю”.

Першыя крокі будуць зроблены сёлета. Цяпер краіна мае раздзьмуты, неэфэктыўны прамысловы сэктар для падтрыманьня занятасьці, а гэта магчыма таму, што ўрад атрымлівае вялікую частку сваіх даходаў ад гандлю прыроднымі рэсурсамі -- у асноўным перапрацаванай расейскай нафты і айчынных калійных ўгнаеньняў -- і ад транзытнага мыта на пастаўкі расейскай нафты і прыроднага газу ў Эўропу. Але цяпер Лукашэнка хацеў бы выкарыстаць прадпрымальніцтва і непасрэдныя замежныя інвэстыцыі ў спробе мадэрнізаваць эканоміку.

Беларусь ужо мае шматабяцальную індустрыю праграмнага забесьпячэньня, якае дае чысты гадавы даход $ 300 мільёнаў. Акрамя таго, чыноўнікі распрацоўваюць праграмы прыватызацыі - за аўстрыйскія грошы і пры падтрымцы Сусьветнага банку, якія будуць ахопліваць значную частку дзяржаўнай прамысловасьці.

Лукашэнка спадзяецца, што сур'ёзныя эканамічныя рэформы дадуць яму падтрымку Захаду, абяззброяць зьнешнюю і ўнутраную крытыку. Але ён рызыкуе раззлаваць звольненых работнікаў і неэфэктыўных капіталістаў зь яго блізкага асяродзьдзя, таму будзе рухацца павольна, каб задаволіць жаданьні і тых, хто галасаваў за яго, і тых, хто пратэставаў супраць яго. І Беларусь не Кітай: яна не такая вялікая, каб пазьбегнуць міжнароднага пакараньня за парушэньні правоў чалавека.

І ўсё ж палітыка Захаду ў дачыненьні да Беларусі павінна быць комплекснай, “мяккая сіла” Эўропы -- прывабнасьць яе сацыяльнай мадэлі для ўсё большай колькасьці беларусаў. Захаду неабходна разьвіваць адносіны з гэтымі людзьмі і ўкладаць сродкі ў эканоміку. Разам з тым, Захад павінен супрацьстаяць жорсткасьцям рэжыму, які можа стаць мякчэйшым, калі прыватызацыя пойдзе поўным ходам.

Візавая палітыка будзе істотнай часткай рашэньня. У цяперашні час беларусы плацяць 60 эўра ($ 82) за турыстычную візу ў ЭЗ, што зьяўляецца асноўнай перашкодай для падарожжаў з прычыны нізкай заработнай платы. Польшча абвясьціла, што дасьць беларусам візы бясплатна, і разам з тым забараніла ўезд на сваю тэрыторыю вялікай колькасьці чыноўнікаў рэжыму, якія датычныя да фальсыфікацыі апошніх выбараў і рэпрэсій пасьля іх. Астатнія краіны ЭЗ зрабілі тое самае адносна санкцый у дачыненьні да вышэйшых службовых асобаў, але можна зрабіць больш і для лібэралізацыі паездак грамадзян.

Эканамічнае супрацоўніцтва зьяўляецца больш спрэчным. Інвэстыцыі ў Беларусі, магчыма, умацоўваюць рэжым, але яны таксама могуць быць неабходныя для магчымага зьяўленьня дэмакратычнай Беларусі. Сутнасьць у тым, што Беларусь звычайных людзей і ахвяраў рэпрэсій мае сёньня патрэбу ў дапамозе. Але гэта ня тычыцца тамтэйшага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG