Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туніс: прэзыдэнцкія паўнамоцтвы – пашыраныя


У Тунісе верхняя палата парлямэнту адзінагалосна пастанавіла надзяліць дзейнага часовага прэзыдэнта краіны пашыранымі паўнамоцтвамі.

Паведамляецца, што гэты крок накіраваны на тое, каб аднавіць у краіне правапарадак пасьля забурэньняў, што прывялі да выгнаньня ў сярэдзіне студзеня прэзыдэнта Бэн Алі.

У панядзелак ніжэйшая палата парлямэнту Тунісу прыняла аналягічную пастанову аб надзяленьні часовага ачольніка дзяржавы Фуада Мэбазы надзвычайнымі паўнамоцтвамі.
XS
SM
MD
LG