Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя: міністрам забараняюць замежныя паездкі


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў, што члены ўраду павінны праводзіць вакацыі ў межах краіны. Ён дадаў, што зараз міністры змогуць прымаць запрашэньні для паездак за мяжу толькі з ухваленьня прэм'ер-міністра і дыпляматычнай службы прэзыдэнцкай адміністрацыі – на прадмет адпаведнасьці гэтых візытаў з замежнай палітыкай Францыі.

Заява Сарказі прагучала пасьля таго, як прэм'ер-міністар краіны Франсуа Фіён прызнаў у аўторак, што езьдзіў зь сям'ёй у навагодні круіз па Ніле, які быў аплачаны прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам.

Міністар замежных спраў Францыі Мішэль Альё-Мары падверглася рэзкай крытыцы і заклікам да адстаўкі пасьля таго, як яна прызналася ў тым, што карысталася самалётам, што належаў туніскаму бізнэсоўцу, які нібыта меў сувязі з рэжымам зрынутага прэзыдэнта Зіна Эль-Абідзіна Бэн Алі.
XS
SM
MD
LG