Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: Рада бясьпекі ААН мае паслаць місію на Блізкі Ўсход


Расея заклікала Раду бясьпекі ААН выправіць місію на Блізкі Ўсход з мэтай размарозіць перамовы паміж Ізраілем і палестынцамі, а таксама для таго, каб ацаніць забурэньні ў Эгіпце і іншых арабскіх краінах.

Расейскі амбасадар пры ААН Віталі Чуркін заявіў, што місія ААН павінна наведаць Ізраіль, палестынскія тэрыторыі, Сырыю, Эгіпет і Лібан.

Расея – адзін зь пяці пастаянных чальцоў Рады бясьпекі ААН разам зь Вялікай Брытаніяй, Францыяй, Кітаем і ЗША.
XS
SM
MD
LG