Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікае Эгіпет да рэформаў


Злучаныя Штаты заклікалі Эгіпет прыпыніць дзеяньне надзвычайнага становішча, якое прадугледжвае пашыраныя правы сілавых структураў.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн агучыў заклік у тэлефоннай размове са сваім эгіпецкім калегам Амарам Сулейманам у аўторак, на фоне найбуйнейшай акцыі пратэсту апазыцыі ад пачатку забурэньняў 25 студзеня. Байдэн таксама падкрэсьліў неабходнасьць спыніць зьбіцьцё і зьняволеньне журналістаў ды актывістаў і распачаць больш шырокі "нацыянальны дыялёг".

Сулейман, у сваю чаргу, заявіў, што ўрад мае пляны паступовай трансфармацыі і дадаў, што пасьпешлівыя рэформы могуць прывесьці адно да хаасу.

Апазыцыя, нягледзячы на абяцаньні ўраду, патрабуе неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака і заклікала сваіх прыхільнікаў аднавіць пратэсты ў пятніцу.
XS
SM
MD
LG