Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Джонсан выступае за новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі


Сэнатар Тым Джонсан
Сэнатар Тым Джонсан
Амэрыканскі сэнатар-дэмакрат Тым Джонсан выступае за ўвядзеньне новых санкцыяў у дачыненьні да Беларусі за гвалт над апазыцыяй пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта паведамляе ў сваім блогу на сайце выданьня The Wall Street Journal журналіст Сэмюэл Рубэнфэлд.

Сэнатар Джонсан, галоўны прадстаўнік дэмакратаў у Банкаўскім камітэце сэнату, заявіў, што хоча перагледзець санкцыі ў дачыненьні да Беларусі і мог бы выступіць з заканадаўчай ініцыятывай у гэтым пытаньні.

Сэнатар Джонсан 2 лютага разаслаў сябрам камітэту мэмарандум, у якім удакладніў, што адпаведны законапраект «мог бы ўключаць пашырэньне цяперашніх візавых абмежаваньняў, замарожаных актываў беларускіх афіцыйных асобаў, а таксама іншыя санкцыі».

Паведамленьне пра мэмарандум зьявілася праз тыдзень пасьля таго, як Злучаныя Штаты пашырылі сьпіс беларускіх афіцыйных асобаў, якія падпадаюць пад санкцыі ў рамках дзейнага цяпер заканадаўства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG