Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарваныя вайсковыя перамовы паміж Карэямі


Перамовы паміж дзьвюмя Карэямі сарваліся, – заявіў сёньня раніцай прадстаўнік паўднёвакарэйскага ўраду.

Ён патлумачыў, што бакі не змаглі пераадолець супярэчнасьці адносна парадку дня на перамовах высокага ўзроўню, якія мелі быць прызначаныя па выніках учорашняй сустрэчы.

Адначасова паўднёвакарэйскі бок пакуль не выключае, што дыялёг можа атрымаць працяг на гуманітарным узроўні – магчыма ў рамках праграмы ўзьяднаньня сямей.

Перамовы ў аўторак былі першымі пасьля інцыдэнту ў лістападзе летась, калі ў выніку абстрэлу паўднёвакарэйскай выспы артылерыяй КНДР загінулі 4 чалавекі.
XS
SM
MD
LG