Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аль-Каіда ў Іраку заклікае эгіпецкіх пратэстоўцаў да джыхаду


Ісламская дзяржава Ірак – структура Аль-Каіды ў Іраку – заклікала пратэстоўцаў у Эгіпце да сьвяшчэннай вайны джыхад за ўсталяваньне ў краіне кіраваньня закону шарыят. Амэрыканская маніторынгавая служба SITE, якая паведаміла аб згаданых закліках, сьцьвярджае, што гэта першая рэакцыя структураў, зьвязаных з Аль-Каідай на падзеі ў Эгіпце.

Заклікі былі абнародаваныя на джыхадысцкіх форумах 8 лютага. У іх гаворыцца, што "рынак джыхаду" і "дзьверы для мучанікаў" адкрыліся ў Эгіпце і кожны здольны мужчына павінен узяць у сьвяшчэннай вайне ўдзел.
XS
SM
MD
LG