Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Лаўроў зноў заклікае вызваліць палітзьняволеных


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў зноў заклікаў Беларусь вызваліць усіх затрыманых падчас беспарадкаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Менску.

"Тое, што адбылося пасьля выбараў, было абсалютна непатрэбным і непрымальным. Мы заклікаем вызваліць кандыдатаў у прэзыдэнты, вызваліць журналістаў, праваабаронцаў, а таксама і двух нашых грамадзянаў, якім дагэтуль не прад'яўленыя ніякія абвінавачваньні", - заявіў міністар 8 лютага, перадае РИА Новости.

Паводле яго слоў, "у Расеі часам таксама адбываюцца эксцэсы".

"Але гэта не азначае, што мы павінны закрываць вочы на тое, што адбываецца ў суседзяў. Мы са сваімі эксцэсамі змагаемся і хочам, каб у нашай брацкай суседняй краіне таксама гэта зрабілі", - адзначыў Лаўроў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG