Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абнародавалі новую ваенную стратэгію


Злучаныя Штаты будуць імкнуцца да ўмацаваньня глябальнай бясьпекі шляхам вайсковага партнэрства з вядучымі ўсясьветнымі дзяржавамі і больш актыўнага выкарыстаньня намаганьняў дыпляматыі і няўрадавых арганізацыяў для барацьбы з патэнцыйнымі пагрозамі.

Пра гэта заяўлена ў абнародаванай у Вашынгтоне новай ваеннай стратэгіі ЗША. Яна абноўленая ўпершыню за сем гадоў. Як і раней, істотную ролю ў ёй будзе адыгрываць барацьба з тэрарызмам.

Асаблівая ўвага ў новай стратэгіі надаецца вайсковаму супрацоўніцтву з Кітаем і іншымі краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну. Выказваецца імкненьне супрацоўнічаць з Расеяй, у прыватнасьці, у сфэрах супрацьракетнай абароны і нераспаўсюджваньня ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG