Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хейг асудзіў Нетаньягу


Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Уільям Хейг прызнаў, што апошнія падзеі ў Тунісе, Эгіпце і Ярданіі могуць паставіць пад пагрозу мірны працэс на Блізкім Усходзе.

Хэйг таксама асудзіў выказваньні ізраільскага прэм’ера Беньяміна Нетаньягу, заявіўшы, што зараз – ня час выкарыстоўваць “ваяўнічую рыторыку”. Нетаньягу, у сувязі з хваляваньнямі ў Эгіпце, заявіў, што ягоная краіна павінна быць гатовая да “якога заўгодна разьвіцьця падзеяў” і заклікаў умацоўваць абарону. Эгіпецкая ісламісцкая апазыцыйная арганізацыя “Браты-мусульмане” выступае за перагляд мірных пагадненьняў у Кэмп-Дэвідзе паміж Эгіптам і Ізраілем.
XS
SM
MD
LG