Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку катуюць зьняволеных


У Іраку працягваюцца катаваньні зьняволеных, заяўляе праваабрончая арганізацыя Amnesty International.

Паводле справаздачы Amnesty International, ад 2004 году ў выніку катаваньняў у Іраку загінулі дзесяткі зьняволеных. Прысуды абвінавачанным часта выносяцца толькі на падставе прызнаньняў, якія робяцца ў выніку катаваньняў, а органы ўнутраных спраў маюць сакрэтныя турмы.

На мінулым тыдні праваабрончая арганізацыя Human Rights Watch ужо зьвярталася да Іраку з заклікам закрыць сакрэтныя турмы. Улады Іраку адмаўляюць іх існаваньне.
XS
SM
MD
LG