Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане працягнуць слуханьні па справе Асанжа


У Лёндане сёньня завяршыўся другі дзень судовых слуханьняў па справе аб экстрадыцыі ў Швэцыю заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа. У Швэцыі Асанжа вінавацяць у сэксуальных злачынствах.

Другі дзень слуханьняў быў прысьвечаны паказаньням сьведкаў абароны Асанжа. Былы швэдскі пракурор Свэн-Эрык Алхэм заявіў, што не існуе рэальнай пагрозы выдачы Асанжа ў Швэцыю.

Судзьдзя абвясьціў сёньня ўвечары, што для працягу слуханьняў дадаткова будзе прызначана яшчэ палова дня пятніцы 11 лютага.
XS
SM
MD
LG