Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: самая вялікая акцыя цягам двух тыдняў


На плошчы Тахрыр у цэнтры Каіру сёньня ўвечары сабраліся сотні тысяч чалавек, якія патрабуюць неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Гэта самая вялікая акцыя пратэсту ад 25 студзеня, калі пачаліся масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі ў Эгіпце. На акцыі сёньня выйшлі ня толькі жыхары Каіру, але і іншых гарадоў краіны. Вялікая дэманстрацыя прайшла ў Александрыі.

Пратэсты працягваюцца насуперак абяцаньням уладаў спрыяць працэсу мірнай зьмены ўлады.

Прэзыдэнт Мубарак раней заявіў, што ня сыдзе ў адстаўку, аднак ня будзе выстаўляць сваёй кандыдатуры на новы тэрмін на верасьнёўскіх выбарах.

Паводле праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, цягам двух тыдняў пратэстаў у Эгіпце загінулі каля 300 чалавек.
XS
SM
MD
LG