Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлеткі пасьля 23-х будуць сядзець дома


МУС Беларусі падрыхтавала свае прапановы што да распрацоўкі закону, які б забараніў непаўналетнім знаходзіцца ў грамадзкіх месцах пасьля 23 гадзін без суправаджэньня бацькоў або асобаў, якія іх замяняюць. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкаю на ўпраўленьне прафіляктыкі МУС.

Як лічаць у МУС, гэтае рашэньне магло б стаць дадатковай мерай для прафіляктыкі падлеткавай злачыннасьці, паколькі непаўналетнія парушаюць закон, як правіла, позна вечарам ці ўначы.

У МУС паведамілі, што цяпер на міліцэйскім ўліку ў краіне знаходзяцца каля 15 тысяч непаўналетніх. Паводле статыстыкі міністэрства, з 2006 году ўзровень падлеткавай злачыннасьці зьнізіўся на 41,3%.

Пэўныя крокі для ўвядзеньня “камэнданцкай гадзіны” для падлеткаў ўжо зробленыя. 12 студзеня 2011 году набыло моц новае палажэньне Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях – арт.17.12 “Допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя клюбы непаўналетніх”, паводле якога ўладальнікі начных клюбаў могуць быць аштрафаваныя, калі пасьля 22 гадзін ва ўстанове будуць знаходзіцца непаўналетнія. За парушэньне гэтага артыкулу індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам (гаспадарам установаў) пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (адна базавая велічыня цяпер роўная 35 тысячам беларускіх рублёў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG