Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У мабільных тэлефонаў адзінае зараднае прыстасаваньне будзе ўжо сёлета


14 кампаніяў, вядучых у сьвеце вытворцаў мабільных тэлефонаў, сёньня абвясьцілі, што пераходзяць на выпуск зарадных прыстасаваньняў для тэлефонаў адзінага для ўсіх стандарта ўжо сёлета.

У ліку гэтых кампаніяў -- Nokia, Apple, Samsung, LG, Motorola і SonyEricsson.

Аб гэтых плянах многія з кампаніяў-вытворцаў паведамілі яшчэ ў лютым мінулага году на кангрэсе ў Барсэлёне. Было вырашана, што адзіным стандартам падлучэньня будзе Micro-USB, а бальшыня мабільных тэлефонаў у сьвеце да 2012 году будзе камплектавацца зараднымі прыстасаваньнямі адзінага стандарту.
XS
SM
MD
LG