Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вугоршчыне завод пасьля аварыі вылівае адкіды ў раку


У Вугоршчыне алюмініевы завод, дзе ў кастрычніку летась здарылася ўцечка атрутных рэчываў, вылівае адкіды сваёй вытворчасьці проста ў раку.

Пра гэта паведаміў сёньня прадстаўнік Greenpeace. Актывісты гэтай арганізацыі заклікалі Эўракамісію спыніць наўмыснае забруджваньне асяродзьдзя.

Прадстаўнікі заводу цьвердзяць, што вымушаныя выліваць у раку адкіды, паколькі не маюць рэзэрвуара для іх захоўваньня.

Летась 10 чалавек загінулі ў выніку разбурэньня сховішча адкідаў на гэтым заводзе. Атрутная вадкасьць, якая разьлілася ў выніку аварыі, заліла некалькі вёсак.
XS
SM
MD
LG