Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Моладзь БНФ» і ўкраінскі «Нацыянальны альянс» сталі партнэрамі


8 лютага ва ўкраінскім Луцку адбылося падпісаньне дамовы аб супрацоўніцтве паміж усеўкраінскай моладзевай арганізацыяй «Нацыянальны альянс » і «Моладзьдзю Беларускага народнага фронту».

З украінскага боку подпіс пад дакумэнтам паставіў кіраўнік «Нацыянальнага альянсу», дэпутат Валынскай абласной рады Ігар Гузь, зь беларускага — намеснік старшыні «Моладзі БНФ» Антон Каліноўскі. Падпісаньне прайшло ў будынку Луцкай гарадзкой рады. Пра гэта паведамляе прэсавая служба «Нацыянальнага Альянсу».

Моладзь дамовілася сумесна працаваць над дэмакратычнымі пераўтварэньнямі ў сваіх краінах, праводзіць супольныя мерапрыемствы, навучаньне, ажыцьцяўляць пастаянны абмен досьведам і інфармацыяй.

«Моладзь БНФ» зьяўляецца другой беларускай арганізацыяй, зь якой «Нацыянальны альянс» падпісаў дамову аб супрацоўніцтве. У 2005 годзе ўкраінская арганізацыя стала партнёрам «Маладога фронту».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG