Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфіцыт зьнешняга гандлю Беларусі летась вырас нават у параўнаньні з крызісным 2009 годам. Пра гэта паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банку краіны.

Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі па мэтадалёгіі плацёжнага балянсу ў 2010 годзе склала $7 млрд 425,6 млн. Гэта на 34,6% болей, чым у 2009 годзе.

Дадзеныя лічбы аб’ектыўна пацьвярджаюць пагаршэньне сытуацыі ў зьнешнім гандлі і павелічэньне ціску на плацёжны балянс. Асабліва выразна гэта праявілася ў апошнім квартале летась.

Хоць беларускі экспарт у 2010 годзе павялічыўся амаль на 30 мільярдаў даляраў, імпарт рос яшчэ шпарчэй — аж на 37 мільярдаў.
XS
SM
MD
LG