Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпэт вызваліў 34 палітзьняволеных


Эгіпэт вызваліў 34-х палітзьняволеных, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва гэтай краіны. Гэта – першая партыя вызваленых пасьля таго, як адміністрацыя прэзыдэнта Хосьні Мубарака паабяцала дэмакратычныя рэформы на фоне шматдзённых пратэстаў.

Паведамляецца, што згаданыя вязьні здаліся паліцыі пасьля таго, як уцяклі з турмы, куды былі зьмешчаныя за ўдзел у масавых пратэстах.

Праваабаронцы кажуць, што пакуль немагчыма назваць дакладную колькасьць палітычных зьняволеных у Эгіпце.
XS
SM
MD
LG