Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакатам адмовілі ў спыненьні крымінальнай справы супраць расейцаў


Будынак расейскага пасольства ў Менску

Будынак расейскага пасольства ў Менску

Сьледчае ўпраўленьне ГУУС Менску адмовіла ў спыненьні крымінальнай справы супраць двух арыштаваных грамадзянаў Расеі.

Іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу дарадца амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў.

Ён адзначыў, што сьледчыя адхілілі хадайніцтва адвакатаў двух грамадзян Расеі, Арцёма Брэўса і Івана Гапонава, пра спыненьне крымінальнай справы. Патлумачыць матывіроўку гэтага рашэньня ў сьледчым упраўленьні адмовіліся.

Таксама адмоўлена ў хадайніцтве зьмяніць арыштаванаму Гапонаву меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе.

«Складаецца ўражаньне, што лёс арыштаваных расейцаў прадвызначаны яшчэ да суду. Мяркуючы па ўсім, беларускі бок вядзе справу да таго, каб зладзіць над расейцамі паказальны судовы працэс, што амбасада лічыць недапушчальным», — сказаў Гусеў.
XS
SM
MD
LG