Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менск: Латвія адмаўляецца прадаць Беларусі трубаправод


Беларусь хоча купіць нафтаправод Полацак-Вэнтсьпілс для прапампоўваньня вэнэсуэльскай нафты, паведамляе агенцтва REGNUM, спасылаючыся на беларускага пасла ў Латвіі Аляксандра Герасіменку.

Пры гэтым амбасадар дадаў, што, нягледзячы на тое, што трубаправод ужо некалькі гадоў прастойвае, латвійскія акцыянэры блякуюць спробы афіцыйнага Менску дамовіцца аб угодзе.

"Напэўна, тут ёсьць вялікая палітыка", – выказаў меркаваньне дыплямат.

Дзьве траціны кампаніі LatRos Trans, якая валодае трубаправодам, належаць латвійскай кампаніі Ventspils nafta, траціна – расейскаму "Транснафтапрадукту".
XS
SM
MD
LG