Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тайлянд-Камбоджа: 25 тысяч уцекачоў ад канфлікту


Прынамсі 25 тысяч мірных жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы на памежжы Камбоджы і Тайлянду ў сувязі з аднаўленьнем вайсковых дзеяньняў у рэгіёне. МЗС Камбоджы паведаміў, што з зоны канфлікту былі выведзеныя 10 тысяч мясцовых жыхароў. Тайлянд паведамляе пра 15 тысяч уцекачоў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, з моманту пачатку сутыкненьняў мінулай пятніцы, у выніку страляніны загінулі пяцёра камбаджыйскіх вайскоўцаў і двое тайскіх.

Пэрыядычныя канфлікты паміж дзьвюмя краінамі выкліканыя спрэчкай аб прыналежнасьці тэрыторыяў вакол храму Прэах Віхэар, які ЮНЭСКА ўключыла ў ліпені 2008 году ў сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ў якасьці камбаджыйскага аб'екту.

Тайлянд аспрэчвае гэтыя тэрыторыі, указваючы, што ў рэгіёне ніколі не праводзілася дэмаркацыі міждзяржаўных межаў.
XS
SM
MD
LG