Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню пасьля зьмены меры стрыманьня на хатні арышт экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева вазілі на допыт у КДБ.

Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу адвакат Тамара Сідарэнка.

Допыт прайшоў 7 лютага і цягнуўся каля гадзіны. Адвакат адмовілася паведаміць падрабязнасьці, бо адвакаты фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску далі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.

Сідарэнка ня выключыла, што тэрміны папярэдняга расьсьледаваньня для яе падабароннага будуць працягнуты.

"Двухмесячны тэрмін сьледзтва сканчаецца 19 лютага, але, хутчэй за ўсё, ён будзе працягнуты. Пакуль што гаворка аб тым, што матэрыялы справы рыхтуюцца ў суд, не ідзе".

У канцы студзеня Някляева выпусьцілі з-пад варты ў СІЗА КДБ і зьмясьцілі пад хатні арышт з аховай. 19 сьнежня яго зьбілі і даставілі ў шпіталь, а адтуль забралі ў СІЗА КДБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG