Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інданэзія: дэманстранты спалілі дзьве царквы


Удзельнікі забурэньняў у інданэзійскім горадзе Тэмангуг на востраве Ява спалілі дзьве хрысьціянскія цэрквы.

Акцыі пратэсту ўчынілі мусульмане пасьля таго, як адзін з хрысьціян быў асуджаны за распаўсюджаньне антыісламскіх улётак.

Яго асудзілі на пяць гадоў турэмнага зьняволеньня, у той час, як дэманстранты патрабавалі для яго сьмяротнага пакараньня.

Паліцыя спрабавала ўтаймаваць натоўп сьлезацечным газам і стрэламі ў паветра.
XS
SM
MD
LG