Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэцкая апазыцыя плянуе новыя пратэсты


У Эгіпце арганізатары масавых антыўрадавых выступаў заклікаюць грамадзян ізноў выйсьці на вуліцы ў пятніцу, каб дамагчыся адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

На плошчы Тагрыр у цэнтры Каіру ноччу заставаліся сотні дэманстрантаў, зараз іх колькасьць сягае да дзьвюх тысяч. Акцыі пратэсту ў Эгіпце працягваюцца ўжо два тыдні.

Прэзыдэнт Мубарак раней заявіў, што ня сыдзе ў адстаўку, аднак ня будзе выстаўляць сваёй кандыдатуры на новы тэрмін на верасьнёўскіх выбарах.

ЗША заявілі, што выступаюць за свабодныя выбары ў Эгіпце, аднак лічаць іх неадкладнае правядзеньне небясьпечным для стабільнасьці ў краіне.
XS
SM
MD
LG