Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

М'янма: лідэр апазыцыі прапануе зьмякчыць санкцыі супраць уладаў


Лідэр апазыцыі М'янмы (Бірма) Аўн Сан Су Чжы зьвярнулася да заходніх краінаў з заклікам абмеркаваць магчымасьць зьмякчэньня санкцыяў супраць кіроўнай у краіне вайсковай хунты. Су Чжы, аднак, падкрэсьліла, што паслабленьні павінны быць жорстка абумоўленыя крокамі па дэмакратызацыі ў краіне.

Апошнія 20 гадоў Аун Сан Су Чжы амаль цалкам правяла пад хатнім арыштам і была вызваленая летась толькі пасьля правядзеньня першых за гэты час выбараў.

Захад скрытыкаваў парлямэнцкія выбары ў М'янме, зазначыўшы, што ўлада ў краіне па-ранейшаму застаецца ў руках вайскоўцаў, шмат зь якіх занялі месцы ў парлямэнце.
XS
SM
MD
LG