Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыва "Беларускі выбар", у якую ўваходзіць Рух "За Свабоду", Партыя БНФ, Саюз "За мадэрнізацыю", "Зялёныя" і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу, падтрымала прапанову Партыі БНФ аб правядзеньні 25 сакавіка шэсьця і мітынгу.

Асноўным лёзунгам акцыі стане патрабаваньне да ўладаў выпусьціць палітзьняволеных і спыніць перасьлед палітычных апанэнтаў.

Ініцыятыва "Беларускі выбар" вырашыла разам з Партыяй БНФ падаць супольную заяўку.

Меркаваны маршрут шэсьця – ад Акадэміі навук да сквэра імя Янкі Купалы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG