Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З Масквы высланы карэспандэнт “Guardian”


Маскоўскі карэспандэнт брытанскай газэты “Guardian” Люк Хардзінг высланы з Масквы бяз тлумачэньняў. Гэта першы выпадак высылкі брытанскага журналіста з канца “халоднай вайны”.

“Guardian” зьвязвае высылку свайго карэспандэнта з публікацыяй атрыманых ад Wikileaks матэрыялаў, у якіх сьцьвярджаецца, што Расея пры Пуціне пераўтварылася ў мафіёзную дзяржаву. Газэта адзначае, што загад аб высылцы Хардзінга аддадзены на самым высокім узроўні.

Галоўны рэдактар “Guardian” Алан Рашбрыджэр назваў высылку журналіста “абмежаваньнем свабоды прэсы”.
XS
SM
MD
LG