Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МОКРА...


...і ветрана. Тэмпэратура: 0 – 4 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца юбілейная вечарына, прымеркаваная да 90-х угодкаў з дня нараджэньня Івана Мележа. Пачатак а 17.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Узбэцкі прэзыдэнт Іслам Карымаў у Японіі.

У Лёндане на аўкцыёне Sotheby's прадаюцца карціны Пабля Пікаса, Жаана Міро і Клёда Манэ.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1828 нарадзіўся францускі пісьменьнік-фантаст Жуль Вэрн (пам. 1905).

У 1834 нарадзіўся расейскі хімік Дзьмітрый Мендзялееў (пам. 1907).

У 1921 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Іван Мележ (пам. 1976), аўтар "Палескай хронікі".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень славенскай культуры (прымеркаваны да даты сьмерці паэта Францэ Прэшэрна (1800-1849), аднаго са стваральнікаў літаратурнай славенскай мовы).

Дзень расейскай навукі (прымеркаваны да даты заснаваньня Акадэміі навук у Расеі ў 1724).

МІНУС 365:


Разгон акцыі салідарнасьці на Кастрычніцкай.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Жанчыны наогул бясстрашныя, за выняткам тых, якія баяцца ўсяго на сьвеце".

Жуль Вэрн
XS
SM
MD
LG