Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эгіпце павышаны заробкі на 15 %, але пратэсты працягваюцца


У Эгіпце працягваюцца пратэсты на плошчы Тахрыр у Каіры, насуперак спробам уладаў спыніць двухтыднёвыя акцыі пратэсту. Сотні дэманстрантаў сабраліся на плошчы і сёньня ўвечары з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Урад ацэньвае ў 300 мільёнаў даляраў штодзённыя эканамічныя страты і выказвае гатоўнасьць пайсьці на шэраг саступак, у тым ліку і на папраўкі да канстытуцыі.

Сёньня абвешчанае павышэньне на 15 % заробкаў і пэнсіяў дзяржаўным служачым. Зьменшаная і камэндацкая гадзіна, цяпер гэта пэрыяд ад 8 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы паводле мясцовага часу.

Пры гэтым улады настойваюць на тым, каб Мубарак заставаўся на сваёй пасадзе. Пасьля ўчорашніх перамоваў з уладамі апазыцыя заявіла, што прапановы ўладаў недастатковыя.

Сёньня прэсавы прадстаўнік Белага дому Філіп Кроўлі заявіў, што Эгіпет не гатовы да неадкладных новых выбараў і зьмены павінны праходзіць паступова.
XS
SM
MD
LG